3364

Канферэнцыя ў Берліне “Сацыяльныя медыя і асвятленне вайны ва Украіне” (заяўкі да 23 кастрычніка)

13.10.2015 Крыніца: Даслана арганізатарамі

 

Міжнародны журналісцкі каледж Інстытута журналістыкі і камунікацыйных навук Свабоднага ўніверсітэта Берліна запрашае маладых журналістаў і медыядаследчыкаў з Беларусі да ўдзелу ў канферэнцыі.

Сустрэча будзе тэматычным працягам семінара, праведзенага ў Кіеве 5 – 7 кастрычніка 2015 года.

Яе мэта – абмен вынікамі даследаванняў і вопытам датычна ролі сацыяльных медыяў ва ўкраінскім канфлікце.

Сярод пытанняў канферэнцыі:  

- Новыя медыя ў журналістыцы: як і для чаго яны выкарыстоўваюцца?

- Як змяніліся метады працы журналістаў (у прыватнасці, ва ўмовах вайны і канфліктаў) у сувязі з актыўным выкарыстаннем сацыяльных медыя?

- Якія станоўчыя і адмоўныя эфекты звязаныя з гэтымі працэсамі?

- Якія складанасці і выклікі ўзнікаюць у сувязі з развіццём сацыяльных медыя?

- Прэзентацыя навуковых даследаванняў датычна ролі новых медыя ва ўкраінскім канфлікце. Якую ролю ў бліжэйшы час яны будуць адыгрываць у даследаваннях і выкладанні?

- Аналіз асвятлення заходнімі журналістамі, а таксама ўкраінскімі, расійскімі і беларускімі журналістамі вайны ва Украіне.

- Давер да незалежнай журналістыкі як грамадскага інстытуту.

- Журналісцкая этыка і развіццё публічнай сферы ў дэмакратычным грамадстве.

Працоўная мова канферэнцыі – англійская!

Дашліце да 23 кастрычніка 2015 г. запоўненую па-англійску заяўку (план заяўкі гл. унізе) па электроннай пошце: spielhagen@zedat.fu-berlin.de. З вамі звяжуцца да 30 кастрычніка 2015 г.

Умова ўдзелу выступ з дакладам на 15-20 хвілін па тэме канферэнцыі.

Арганізатары пакрываюць выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў.

Для атрымання дадатковай інфармацыі звяртайцеся:

Dr. Edith Spielhagen
Geschäftsführerin / Managing Director
Internationales Journalisten-Kolleg /
International Center for Journalism
FU Berlin
Otto-von-Simson-Str. 3
14195 Berlin
spielhagen@zedat.fu-berlin.de
49 30838 53068

 

 

Заяўка
Канферэнцыя для маладых журналістаў і медыядаследчыкаў
"Сацыяльныя медыя і асвятленне вайны ва Украіне"

17 – 20 лістапада 2015 года, г. Берлін

Прозвішча, імя
Прафесійная дзейнасць / установа
Узрост
Грамадзянства
Краіна пражывання
Адрас
Электронная пошта
Тэлефон

Напішыце папярэднюю назву дакладу, з якім Вы хацелі б выступіць на канферэнцыі, і яго ключавыя ідэі (макс. 250-300 слоў).

Патлумачце коратка, чаму Вы зацікаўленыя ў гэтай канферэнцыі і якія пытанні Вы хацелі б абмеркаваць, акрамя вышэйзгаданых.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!