Каляндар

Канферэнцыя “Reshape 2018 – Framing the Future of Belarus”

08.10.2018 212 0
Дэдлайн Пачатак Назва Арганізатар
13.10.2018 12:00 Канферэнцыя “Reshape 2018 – Framing the Future of Belarus”
Адрас: 
SPACE EventSpace.BY ул. Октябрьская, 16/4, Минск

Цэнтр новых ідэй запрашае на канферэнцыю “Reshape 2018 – Framing the Future of Belarus”.

Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі (колькасць месцаў абмежаваная!) – https://goo.gl/forms/O3K2u9gNS4aMfrNT2

-------------------------------------

Праграма:

11:45 - 12:00 – Рэгістрацыя (кава і пачастунак).

12:00 - 12:10 – Прывітальнае слова: Антон Раднянкоў, Цэнтр новых ідэй.

12:10 - 13:00 – Як абудзіць беларускую эканоміку? Размова з Раманам Осіпавым, кіруючым партнёрам Uniter. 

Апошні час беларуская эканоміка адраджаецца. Але ці дастаткова хутка мы расцем? І ўвогуле, чаму трэба застацца ў Беларусі і зрабіць тут бізнес у 2018 годзе? 

Мадэратар: Антон Раднянкоў, дырэктар Цэнтр новых ідэй.

13:00 - 14:20 – Серыя выступаў “Новая Беларусь, якая змяняе свет”.

Насуперак усім стэрэатыпам, у Беларусі хапае камандаў, якія ствараюць сапраўды прарыўныя прадукты. Хто гэтыя людзі і чаму ў іх атрымліваецца?

Мадэратар: Вадзім Мажэйка, Цэнтр новых ідэй.

13:00 - 13:20 – “Як за год зрабіць галоўную тэхналагічную канферэнцыю рэгіёна”. Яўгенія Кароткіх, Chief Marketing Officer, Emerge.

13:20 - 13:40 – “Як маладому AR стартапу штурмаваць глабальны рынак e-commerce. Вопыт WANNABY”. Аляксандр Невядоўскі, Head of Product and BizDev, WANNABY.

13:40 - 14:00 – “Як у Мінску ствараць тэхналогіі для беспілотных аўтамабіляў і канкураваць з Google”. Аляксандр Мацвеянка, General Manager, Mapbox R&D Center Minsk.

14:00 - 14:20 – “Ці могуць беларускія інжынеры канкураваць з Apple і як захаваць айчынную прамысловасць”. Мікалай Нікуленка, Chief Operating Officer, Promwad. 

14:20 - 14:35 – Кава і пачастунак.

14:35 - 15:00 – Прэзентацыя Рэйтынга беларускіх гарадоў. 

Мы прааналізавалі стан 15-ці галоўных гарадоў краіны і гатовы расказаць, дзе, апроч Мінска, ёсць жыццё, а каго трэба ратаваць.

Рыгор Астапеня, старшыня Цэнтра новых ідэй.

15:00 - 16:00 – Панэльная дыскусія “Дзе будуць жыць беларусы? Будучыня нашых гарадоў”.

Амаль усе мы жывем у гарадах (прынамсі 75 % беларусаў) – і іх дынаміка развіцця, якасць кіравання і экалагічныя ўмовы будуць шмат у чым вызначаць нашае жыццё.

Што вы даведаецеся:

- Галоўныя складнікі паспяховага горада;
- Ці варта ратаваць дэпрэсіўныя рэгіёны?
- Як выправіць хібы ў гарадскім планаванні?

Выступоўцы:

Уладзімір Валетка – старшы каардынатар UNICEF у Беларусі;
Іван Краўцоў – арт-дырэктар Архітэктурнага бюро 35;
Таццяна Цярэшчанка – заснавальніца Цэнтра урбаністыкі і дызайну; 
Іван Шчадранок – нацыянальны каардынатар Пагаднення мэраў у Беларусі, дырэктар фонду “Інтэракцыя”.

Мадэратар: Рыгор Астапеня, старшыня Цэнтра новых ідэй.

16:00 - 16:15 – Кава і пачастунак.

16:15 - 17:30 – Дыскусія “Якая адукацыя патрэбная для IT-краіны”. 

Ужо сёння тэхналагічны сектар адчувае жорсткі недахоп кваліфікаваных працаўнікоў. Якой павінна быць сістэма адукацыі, каб чалавечы капітал узмацняўся, а эканоміка расла? 

Што вы даведаецеся:

- Што не так з нашай школай і ўніверсітэтам?
- З чаго пачынаць рэформу сістэмы адукацыі?
- Ці дапаможа перападрыхтоўка кадраў?

Выступоўцы:

“Чаму нам патрэбна змяніць нашыя школы”.
Яўген Луферчык – кіраўнік школы STEAM.

“Універсітэт мары, які нам патрэбны”.
Алена Мельчанка – Research and Development Officer у асацыяцыі “Адукацыя для будучыні”.

“Што патрэбна рынку працы”.
Аміна Ідзігава – незалежная HR-кансультантка ў сферы IT. 

Мадэратарка: Вольга Паддубная, Цэнтр новых ідэй.

17:30 - 17:45 – Кава і пачастунак.

17:45 - 18:30 – “Месца Беларусі ў глабальным свеце“. Размова з Алексам Крэмерам, старшынёй прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі.

Беларусь часта любяць параўноўваць са Швейцарыяй і таксама з Малдовай. Дык дзе мы насамрэч, як дасягнуць дабрабыту і ў чым галоўны шанец Беларусі?

Мадэратар: Глеб Мартынаў, Цэнтр новых ідэй.

18:30 – Развітальнае слова і келіх віна. Антон Раднянкоў, дырэктар Цэнтра новых ідэй. 

-------------------------------------

Немагчыма стаць сучаснай краінай без думак пра будучыню. Калі мы хочам, каб Беларусь дасягнула поспеху, то павінны разумець, куды кіруецца хада гісторыі. Новая канферэнцыя “Ідэі” акурат пра гэта. Reshape 2018 збярэ новае пакаленне беларусаў, каб разам асэнсаваць галоўныя сусветныя трэнды і абмеркаваць будучыню нашай краіны. 

Галоўныя тэмы канферэнцыі: новая эканоміка, адукацыя і гарады.

-------------------------------------

Месца: Мінск, прастора EventSpace, вул. Кастрычніцкая 10б 

-------------------------------------

Выступоўцы, мадэратары і ўдзельнікі антыканферэнцыі – гэта прадстаўнікі міжнародных арганізацый, бізнесу і стартапаў, аналітычных цэнтраў, арганізацый грамадзянскай супольнасці і ўсе тыя, каго цікавіць лёс Беларусі.

Каментары