1163

Канферэнцыя “Прафесійная этыка: сучасныя выклікі — пошук рашэнняў” праходзіць у Мінску (ФОТА)

20.10.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Цягам двух дзён прадстаўнікі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” і ГА “Беларускі саюз журналістаў”, медыяінстытуту FOJO, а таксама эксперты са Швецыі, Украіны, Грузіі, Казахстана, Таджыкістана, Арменіі і Расіі будуць абмяркоўваць надзённыя пытанні медыясферы.

Да ўдзелу ў канферэнцыі таксама запрошаныя прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі і Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.

Размова пойдзе пра цэнзуру ў інтэрнэце, журналісцкую этыку, стандарты журналістыкі ва ўмовах канфліктаў, аўтарскае права, самарэгуляванне СМІ і многае іншае.

Другі дзень канферэнцыі будзе прысвечаны журналісцкай этыцы на постсавецкай прасторы.