295

Канферэнцыя Power of Coexistence: Turn it on! (Албанія, травень)

26.02.2019 Крыніца: Прэс-служба ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”

Еўрапейская Сетка супраць нацыяналізму, расізму, фашызму і ў падтрымку мігрантаў і ўцекачоў запрашае наведаць канферэнцыю POWER OF COEXISTENCE: Turn it on! Bridge, Cooperate, Overcome.

Канферэнцыя адбудзецца 15 - 20 траўня 2019 г., ля Тыраны, Албанія. Працоўная мова – ангельская. Для ўдзелу неабходна абавязковая намінацыя ад БАЖ.

Аплата ўдзелу – 50 еўра. Арганізатары пакрываюць пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў, а таксама  70% ад кошту падарожжа.

Сябры ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”  могуць звярнуцца за рэкамендацыяй на адрас press@baj.by.