Каляндар

Канферэнцыя “Перспектывы і выклікі фрыланс-журналістыцы ў Еўропе. Адмысловы фокус на Беларусі”

14.11.2017 39 0
Дэдлайн Пачатак Назва Арганізатар
16.11.2017 10:00 Канф: Перспектывы і выклікі фрыланс-журналістыцы ў Еўропе

Удзел у ёй возьмуць прадстаўнікі журналісцкіх саюзаў Велікабрытаніі, Нямеччыны, Францыі, Нарвегіі, Іспаніі, Італіі, Швецыі, Эстоніі, а таксама прадстаўнікі Міжнароднай федэрацыя журналістаў.

https://baj.by/sites/default/files/event/preview/1_11.jpg

Толькі сёлета журналісты-фрылансеры ў Беларусі цярпелі перашкоды з боку ўладаў больш за 100 разоў. Больш 50 выпадкаў скончыліся для журналістаў вялікімі штрафамі, а для некаторых — і арыштамі.

- Як быць найбольш эфектыўным і паспяховым журналістам-фрылансерам, і як пабудаваць сваю працу?

- Чаму ўлады Беларусі так упарта не хочуць легалізоўваць працу журналістаў па-за канкрэтным СМІ?

- Якая сусветная заканадаўчая практыка ў гэтай галіне?

Пра гэта і іншае пойдзе размова падчас канферэнцыі “Перспектывы і выклікі фрыланс-журналістыцы ў Еўропе. Адмысловы фокус на Беларусі”.

Для ўдзелу ў ёй зарэгістраваліся больш за 50 журналістаў, прадстаўнікоў медыя, юрыстаў, замежных гасцей.

Сайт ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” будзе падрабязна асвятляць працу канферэнцыі. Да асвятлення яе запрашаем і калег. Кантакты для акрэдытацыі — press@baj.by.

Каментары