297

Канферэнцыя: Гісторыя vs гісторыі. Як вывучаць беларускую фатаграфію?

16.01.2020 Крыніца: Даслана арганізатарамі

З нагоды выдання кнігі “Гісторыя беларускай фатаграфіі” даследцыкі і даследчыцы, куратары, фатографы і крытыкі збяруцца разам, каб абмеркаваць, як канцэптуальна, аналітычна можна вывучаць і казаць аб беларускай фатаграфіі.

Фатаграфія – вынік не толькі ўнутраных высілкаў, яна таксама сфармаваная тым часам, сучаснікамі якога ёсць, тым шырокім сацыяльна-палітычным, эканамічным, ідэалагічным кантэкстам, у якім з’явілася. Фатаграфія, бадай, як ніводзін іншы медыум мастацтва, адчувальная да тэхнічных зменаў і тэхналагічных новаўвядзенняў. Таму пералік пытанняў і тэм вялікі. Як навогул мы маглі б глядзець на гісторыю беларускай фатаграфіі? Што нам дае падставу ўспрымаць гэтыя перарыўчатыя, разрозненыя фрагменты як гісторыю беларускай фатаграфіі? Чаму так мала жанчын у ёй? Як формуюцца працэссы уключэння/выключэння ў гісторыі нашай фатагрыфіі? Якая роля супольнасцяў і аб'яднанняў у гісторыі фатаграфіі?

Праграма канферэнцыi “Гісторыя vs гісторыі. Як вывучаць беларускую фатаграфію?”

25 студзеня

12:00-12:10 - адкрыццё канферэнцыі (уступнае слова Ганны Самарскай і Антаніны Сцебур)
12:10-13:00 - Аляксей Братачкін. Ад праблематызацыі «гісторыі Беларусі» да гісторыі беларускай фатаграфіі: актары, разрывы, структуры
13:00-14:00 - Надзея Саўчанка. Архіўная фатаграфія: досвед працы і адкрыццяў”
14:00-15:00 - Ганна Самарская, Антаніна Сцебур. Кропкі ўваходу ў гісторыю беларускай фатаграфіі: па слядах даследаванні
15:20-17:30 - круглы стол «Мастацтва і фатаграфія»
мадэратарка: Алёна Пратасевіч
18:30 - прэзентацыя кнігі «Гісторыя беларускай фатаграфіі»

26 студзеня

12:00 -13:00 - Ганна Самарская, Антаніна Сцебур. Уключэнне/выключэнне ў гісторыі беларускай фатаграфіі
13:00-14:00 - Ганна Карпенка. «Жанчына з камерай»: Ганна Карпенка гісторыя беларускай фатаграфіі ад жаночай асобы
14:20-16:20 - круглы стол «Супольнасці і аб'яднання»
мадэратарка: Ганна Карпенка

ZAL#2
Мінск, вул. Казлова, 3

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!