1323

Канферэнцыя БАЖ — МФЖ “Перспектывы і выклікі фрыланс-журналістыцы ў Еўропе. Адмысловы фокус на Беларусі”

17.11.2017 Сюжэт: Фрыланс-журналістыка

 

У Мінску адбылася канферэнцыя, якую арганізавалі Міжнародная федэрацыя журналістаў і Беларуская асацыяцыя журналістаў “Перспектывы і выклікі фрыланс-журналістыцы ў Еўропе. Адмысловы фокус на Беларусі”. Абмяркоўвалі выклікі, якія стаяць перад прафесійнай супольнасцю ў звязку з новымі медыя, інфармацыйнымі тэхналогіямі, што дазволіла многім журналістам працаваць, не звязваючы сябе доўгатэрміновай дамовай з рэдакцыяй.