130

Кандыдатцы Давідовіч вынеслі папярэджанне за размяшчэнне яе тв-выступу ў сацыяльных сетках

01.11.2019 Крыніца: “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

30 кастрычніка ў Іўі адбылося пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі №54. На ім разглядалася пытанне пра размяшчэнне кандыдаткай ад партыі АГП Ірынай Давідовіч у сваіх акаўнтах сацыяльных сетак відэароліка з тэлевыступам для Гарадзенскай тэлевізіі. 

Ірына Давідовіч

Нагадаем, што гэты выступ заблакаваў і не пусціў у эфір кіраўнік тэлерадыёкампаніі "Гродна" Мікалай Мельячэнка. Рэдакцыйная рада вырашыла, што выступ Давідовіч утрымліваў абразы і паклёп у адносінах да службовых асобаў. 

Ірына Давідовіч прысутнічала на паседжанні АВК. Яна лічыць, што размяшчаць відэаролік у інтэрнэце мела права і гэта не супярэчыць заканадаўству, а вось дзеянні тэлевізійнага чыноўніка Мельячэнкі, які ў выбарчым працэсе самавольна ўзяў на сябе функцыю цэнзара, засталіся без належнай прававой ацэнкі.

У выніку акруговая камісія №54 (старшыня Анатоль Букліс, сакратар Святлана Мірончык) абвесціла Ірыне Давідовіч папярэджанне “у звязку з парушэннем правядзення перадвыбарчай агітацыі”.

Ірына Давідовіч абскарджвае гэтае рашэнне АВК у Гарадзенскай абласной выбарчай камісіі.