Супрацоўнікі камунальных служб Мінска выбілі з рук карэспандэнткі Радыё "Свабода" мабільны тэлефон, на які здымала падзеі на Кастрычніцкай плошчы Мінска 22 лютага.
"Адзін з камунальнікаў без нейкай прычыны штурхнуў журналістку, выбіўшы ў яе з рук тэлефон. Затым камунальнік пачаў штурхаць мужчыну, які заступіўся за журналістку. Адна з камунальніц затым аблаяла журналістку матам", - паведаміла svaboda.org, размясціўшы відэа інцыдэнту.
22 лютага індывідуальныя прадпрымальнікі правялі мітынг на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску на знак нязгоды з Указам Прэзідэнта № 222. Указ уводзіць абавязковую наяўнасць сертыфікатаў і дакументаў пра якасць тавараў лёгкай прамысловасці, увезеных у Беларусь з-за мяжы.