1162

Кампанія MEDIASOL: дапамагайце і звяртайцеся па дапамогу!

07.10.2020 Крыніца: belarus97.pro

Кампанія па падтрымцы незалежных медыяў і журналістаў MEDIASOL прапануе звяртацца па дапамогу, паведамле сайт #MEDIASOL.

— Мы падтрымліваем незалежных журналістаў, іншых супрацоўнікаў медыя Беларусі і рэдакцыі недзяржаўных медыяў, якія падвяргаюцца ціску за сваю прафесійную дзейнасць. Без іх працы ні беларусы, ні свет не даведаюцца пра тое, што адбываецца ў краіне насамрэч. Журналістыка - не злачынства. Свабода прэсы - гэта свабода ўсіх нас, — гаворыцца ў паведамленні кампаніі.

 

Як дапамагчы і атрымаць дапамогу

Звярнуцца па дапамогу можна праз ФОРМУ

 

Ахвяраваць на мэты можна праз GoFundMe: http://gofundme.com/f/mediasol Paypal: https://www.paypal.com/pools/c/8sonQvgcqM

Хутка таксама будзе запушчаны збор на Фэйсбуку. We will soon launch a separate Facebook fundraiser.

Справаздачы будуць даступныя ў Фэйбсук-суполцы BY_Help.

 

Кампанія збірае сродкі і аказваем наступныя віды падтрымкі:

Сродкі абароны. Адзенне і галаўныя ўборы, маскі, аксесуары, неабходныя для прафесійнага асвятлення вулічных акцый ва ўмовах небяспекі.

Часовая рэлакацыя .Часовы выезд за межы свайго сталага пражывання для тых медыяпрафесіяналаў і іх сем'яў, жыццю і/або бяспецы якіх пагражаюць.

Стыпендыі для журналістаў у патрэбе. Фінансавая падтрымка для тых журналістаў, што часова страцілі даход з-за дзеянняў уладаў (пазбаўлены акрэдытацыі, траўмы падчас працы і г.д.).

Падтрымка устойлівасці рэдакцый. Падтрымка рэдакцый у пошуку спосабаў разнастаіць крыніцы даходаў ва ўмовах ціску і несправядлівых абмежаванняў з боку дзяржавы.

ПЫТАННІ?
Звяжыцеся з кампаніяй па адрасе mediasol@belarus97.pro

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!