772

Камітэт абароны журналістаў заклікае Мінінфармацыі Беларусі разблакіраваць сайт "Хартыя'97"

02.02.2018 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Камітэт абароны журналістаў (CPJ) заклікае Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь разблакаваць доступ да сайта "Хартыя'97".

«Мы заклікаем улады Беларусі неадкладна вярнуць «Хартыю-97 »яе аўдыторыі ў Беларусі і перастаць абмяжоўваць доступ да незалежнай інфармацыі ў краіне, — сказала каардынатар праграмы CPJ Europe і Central Asia Ніна Агнянава. — Акрамя таго, Беларусь павінна адмяніць сваю рэпрэсіўную палітыку ў дачыненні да СМІ, паколькі яна рыхтуецца да правядзення Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе».

Камітэт абароны журналістаў (Committee to Protect Journalists (CPJ)) — міжнародная няўрадавая арганізацыя са штаб-кватэрай у Нью-Ёрку, якая займаецца абаронай правоў журналістаў.