189

Камітэт абароны журналістаў асудзіў вырак, які беларускі суд прызначыў журналістам Сняжане Інанец і Аляксандру Лычаўку

16.01.2023 Крыніца: CPJ

У адказ на прысуд беларускага суда журналістам Сняжане Інанец і Аляксандру Лычаўку, якім прысудзілі 2 і 3 гады хатняй хіміі адпаведна, Камітэт абароны журналістаў выступіў з заявай, у якой асудзіў абмежаванне свабоды журналістаў.

«Хоць гэта палёгка, што беларускія журналісты Сняжана Інанец і Аляксандр Лычаўка не будуць утрымлівацца ў сумнавядомых турмах краіны, іх асуджэнне да гадоў хатняга арышту па-ранейшаму з'яўляецца вялікай несправядлівасцю», — сказала Гульноза Саід, каардынатар праграм CPJ па Еўропе і Цэнтральнай Азіі ў Нью-Ёрку.

«Улады павінны зняць абмежаванні, накладзеныя на журналістаў, зняць з іх усе абвінавачанні і дазволіць усім прадстаўнікам прэсы працаваць свабодна» — дадала яна.

13 студзеня 2023 года суд прызнаў журналістку незалежнага інфармацыйнага сайта Onliner Снежану Інанец і краязнаўцу і рэпарцёра Аляксандра Лычаўку вінаватымі ў арганізацыі або ўдзеле ў грубых парушэннях грамадскага парадку. Пра гэтаCPJ распавёў   намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі.

Суд прыгаварыў Інанец да двух гадоў хатняга арышту, Лычаўку — да трох гадоў. Журналісты, якія састаяць у шлюбе, знаходзіліся пад вартай з 6 кастрычніка. Ппасля прысуду яны былі вызваленыя. Барыс Гарэцкі паведаміў CPJ, што яны могуць свабодна пакідаць свой дом, пакуль чакаюць уступлення прысуду ў законную сілу, але ім забаронена пакідаць краіну.

Чытайце яшчэ:

664 дні за кратамі: у Гродне пачынаецца суд над Анджэем Пачобутам

Паулюс Лилейкис: "Мои фотографии теперь в учебниках по всей Литве, я горжусь этим до слёз"

Украіна ўвяла санкцыі супраць лукашэнкаўскіх прапагандыстаў

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!