1029

Камісія па этыцы праводзіць апытанне сябраў БАЖ

28.01.2018 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Камісія па этыцы ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” праводзіць апытанне сярод сябраў арганізацыі наконт этычнасці выдалення матэрыялаў СМІ.

Спасылка на форму апытання была разасланая па ўсіх актуальных e-mail’ах сябраў арганізацыі, якія Вы падавалі пры ўступленні ў БАЖ.

Калі па нейкай прычыне Вы не атрымалі форму апытання, але хочаце ў ім паўдзельнічаць, напішыце нам пра гэта на press@baj.by, і мы абавязкова вышлем яе Вам.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!