Сябры суполкі ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" у Глыбокім правялі акцыю "Станем за журналістыку".
Сябры суполкі абмеркавалі надзённыя праблемы незалежных журналістаў, у тым ліку журналістаў-фрылансераў, прыцягненне іх да адказнасці, перашкоды ў працы, штрафы за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ, ціск на рэспандэнтаў.
А таксама звярнулі ўвагу на сітуацыю са свабодай слова ў Турцыі і правялі паралелі з Беларуссю.



