107 0

Камандная і праектная праца анлайн: майстар-клас ад Лічбавай майстэрні (17 лютага)

12.02.2018 Крыніца: by.odb-office.eu

Сустрэча па тэме арганізацыі каманднай і праектнай працы анлайн грамадскімі арганізацыямі адбудзецца 17 лютага (пачатак 10:50) на пляцоўцы eventspace.by (Кастрычніцкая, 16А).

Сустрэча можа быць карысна грамадскім арганізацыям, якія пачынаюць пашыраць сваю працу анлайн, актывістам, для каардынацыі дыстанцыйнай каманды, а таксама валанцёрам, якія хочуць больш даведацца пра scrum і kanban падыходы ў распрацоўцы праграм. Уваход бясплатны, але колькасць месцаў абмежавана, трэба зарэгістравацца.

План сустрэчы:

  • Анлайн роля праектнага менеджэра Лічбавай майстэрні.

  • Асноўныя функцыі Trello для праектнага менеджэмэнта.

  • Разглядаем магчымасці картак Trello

  • Інтэграцыя з трэцімі сэрвісамі для аптымізацыі руціны (slack, github, zapier).

  • Эканомім час. Што такое шаблоны вывучэння, або як наладзіць працэс.

  • Эканомім час. Шаблоны праектаў, або ўзорныя дошкі.

  • Разглядаем дошкі рэальных праектаў (Градка, Ліга, Майстэрня).

  • Карысныя крыніцы для далейшага вывучэння.

  • Блок “Пытанні-адказы”.

Крыніца: it.falanster.by

Каментары