НЕ - ВАЙНЕ!
387

Каманда BPN/Pozirk шукае журналіста ў аддзел знешняй палітыкі

07.12.2022 Крыніца: Позірк. Навіны пра Беларусь

У мэтах бяспекі вакансія прапаноўваецца толькі тым, хто знаходзіцца за межамі Беларусі. 

Патэнцыйны кандыдат мусіць:

▪️ мець досвед працы ў СМІ не менш за 3 гады;

▪️ арыентавацца ў беларускім навінавым парадку;

▪️ умець працаваць з крыніцамі, правяраць інфармацыю, хутка пісаць навіны, браць экспрэс-каментары і інтэрв'ю;

▪️ валодаць англійскай мовай на ўзроўні, які дазваляе размаўляць з носьбітамі мовы і дакладна іх разумець.

У мэтах бяспекі мы не прапаноўваем працу калегам, якія знаходзяцца ў Беларусі.

Рэзюмэ можна дасылаць на redactor@BPN-info.online

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!