НЕ - ВАЙНЕ!
449

Каманда беларускіх журналістаў запускае ‘Koska.media — праект пра беларускую супольнасць у рэгіёнах

01.06.2022 Крыніца: Прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў

1 чэрвеня запускаецца новы праект беларускіх журналістаў пра шляхі вырашэння пра беларускую супольнасць у рэгіёнах.

 
"‘Koska.media стварае каманда журналістаў, якія да 2021 года працавалі з рэдакцыяй «Рэгіянальнай газеты» ў Маладзечне. Усе самыя яскравыя пратэсныя фота з Маладзечна, якія бачыла Беларусь і свет, здымала наша Настасся Уткіна, а відэа — Зоя Хруцкая і Ігар Палынскі. Пасля ператрусаў у рэдакцыі «Рэгіянальнай газеты» і дамах супрацоўнікаў мы выехалі з Беларусі і цяпер працуем у Беластоку.

Мы бачым, як шмат гісторый людзей з рэгіёнаў Беларусі павінны быць пачутымі. Пра тое, што адбылося, што адбываецца цяпер і якой можа быць Беларусь будучыні", —  расказваюць аўтары праекту.

Рэдакцыя плануе засяродзіцца на "асэнсаванні праблем беларускай супольнасці, пошуку шляхоў іх вырашэння, будзе спрабаваць разам з героямі намаляваць вобраз будучыні Беларусі".

Дзе чытаць новы медыйны праект:

Сайт https://koska.media. Тут можна знайсці публікацыі — тэксты, падкасты і відэа.

Сацыяльныя сеткі:

Instagram: https://www.instagram.com/koskamedia/
Telegram: https://t.me/koskamedia/
Facebook: https://www.facebook.com/koskamedia/
Twitter: https://twitter.com/koska_media/

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!