Каманда Беларускай асацыяцыі журналістаў перамагала сёлета ў штогадовым футбольным Кубку свабоды імя Генадзя Карпенкі.
Сёння каманда Беларускай асацыяцыі журналістаў гуляла з жалобнымі стужкамі на знак памяці пра заснавальніка БелаПАН Алеся Ліпая.
Другое месца ў каманды партыі АГП.
Трэцяе месца ў каманды партыі БНФ.
Турнір дэмакратычнай супольнасці «Кубак Свабоды» праводзіцца з 1997 года. Да гэтага спаборніцтвы былі прымеркаваныя да прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце Рэспублікі Беларусь, і ў іх актыўна ўдзельнічаў сам Генадзь Карпенка. Пасля смерці вядомага палітыка турнір назвалі яго імем.
Фота Барыса Гарэцкага