138

Калумбійскі ўніверсітэт прымае заяўкі на стыпендыю Фонду Абамы (увесь свет)

23.11.2021

Юныя лідары ўсяго свету, якія ўнеслі значны ўнёсак у развіццё сваёй вобласці, могуць падаць заяўкі на ўдзел у гэтай праграме, якая будзе праходзіць у Нью-Йорку.

Калумбійскі ўніверсітэт прымае заяўкі на ўдзел у стыпендыяльнай праграме Фонду Абамы 2022 – 2023.

Удзельнікі правядуць акадэмічны год — са жніўня па май — у распрацаванай універсітэтам сумесна з Фондам Абамы праграме-пагружэнні, якая аб'ядноўвае акадэмічнае і практычнае навучанне.

Праграма звычайна адбываецца ў Нью-Ёрку, але з-за пандэміі COVID-19 таксама ёсць магчымасць узяць у ёй удзел дыстанцыйна.

Арганізатары аплацяць пералёт, пражыванне, кошт навучання, медыцынскай і стаматалагічнай страхоўкі і страхаванне жыцця, а таксама выплацяць стыпендыю. Удзельнікі могуць выбраць да чатырох курсаў у Калумбійскім універсітэце.

Заяўкі прымаюцца да 22 снежня 2021 года.

Падрабязней па-англійску.

 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!