862

«Калі на неба глядзіш праз краты». Андрэй Аляксандраў даслаў з турмы верш пад назвай «#»

03.10.2021 Крыніца: naviny.online

Журналіст-палітвязень, былы намеснік дырэктара БелаПАН Андрэй Аляксандраў, які знаходзіцца за кратамі са студзеня 2021 года, працягвае пісаць вершы. Адзін з апошніх надрукавала «Наша Ніва».

Андрэй Аляксандраў

Андрэй Аляксандраў

#

 

Калі на неба глядзіш праз краты,

не бачыш кратаў, а бачыш неба.

Учорашні хлеб пахне цвіллю і стратай,

а заўтрашні пахне сапраўдным хлебам.

 

Ты кажаш: неба — падман аптычны.

Але падман —гэта краты, вер мне!

Бо краты — толькі хэштэг,

як звычка,

А гэты хэштэг зараз проста ў трэндах.

 

Ды справы няма да хэштэгаў небу,

пра трэнды неба зусім не ў курсе,

яно пад нагамі не чуе глебы,

не лічыць стагоддзяў і хлебных лустаў.

 

І неба цягне аблокаў вату

над часам — адзінае, што жыве.

І неба таксама не бачыць кратаў,

калі ўглядаецца ў неба ўва мне.

 

Адрас для лістоў і пераводаў: СІЗА-1, Мінск. вуліца Валадарскага 2, 220030 Аляксандраў Андрэй Валер’евіч.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!