1672

Калегі заклікаюць падтрымаць журналістку Алену Доўнар, якая атрымала 30 сутак арышту

19.10.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Нядаўнюю выпускніцу факультэта журналістыкі БДУ Алену Доўнар затрымалі 26 верасня. Яна асвятляла жаночы марш ў Мінску. Суд прызнаў яе вінаватай ва ўдзеле ў акцыі і пакараў штрафам у 1350 BYN і арыштам на 15 сутак.

Выйсці на волю з СІЗА ў Баранавічах Алена павінна была ў мінулую нядзелю. Але 23-гадовую журналістку прывезлі ў ізалятар на Акрэсціна і там зноў асудзілі да арышту на 15 сутак.

 

30 сутак за кратамі. Чым дапамагчы?

З нядаўняга часу перадачы арыштаваным можна перадаваць толькі раз на тыдзень. Лісты да вязняў таксама не даходзяць. Але Беларуская асацыяцыя журналістаў заклікае не пакінуць калегу ў бядзе.

Сябры распачалі збор сродкаў для Алены Доўнар, якія ёй, зразумела, спатрэбяцца пасля арышту. Перавесці сродкі праз сэрвісы электронных пераводаў можна на картку:
5351 0410 5471 4215
KSENIYA SOSNINA

. Таксама мы заклікаем пісаць паштоўкі і лісты падтрымкі, якія мы перададзім Алене ў дзень вызвалення. 

Дасылаць іх можна на адрас БАЖ: 220004, г. Мінск, вул. Кальварыйская, 16-265 альбо праз электронную форму.

 

Калі ў Вас узніклі пытанні ці прапановы, можаце звязацца з намі па тэлефне +375 29 138-57-96.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!