202

Кацярыне Андрэевай працягнулі тэрмін арышту да 20 лютага

18.01.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Тэрмін знаходжання пад вартай у Кацярыны мусіў скончыцца 20 студзеня, паведаляе Тэлеграм-канал "Белсата".

«Безумоўна, я лічу, што Каця ўтрымліваецца за кратамі незаконна, бо яна цалкам невінаватая, — каментуе сітуацыю муж Кацярыны Ігар Ільяш. — Ёй выстаўлена абсалютна неабгрунтаванае, абсурднае абвінавачванне. Па факце Кацю проста захапілі ў палон за тое, што яна сумленна выконвала свае прафесійныя абавязкі».

Ігар Ільяш кажа, што цяпер Кацярына адчувае сябе добра, захоўвае бадзёры настрой і рыхтуецца да судовага працэсу.

Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова знаходзяцца за кратамі з 15 лістапада. Іх затрымалі за стрым, у якім быў паказаны жорсткі разгон акцыі памяці Рамана Бандарэнкі ды разбурэнне сілавікамі народнага мемарыялу. Кацярыне і Дар’і выстаўлена абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак») КК. Праваабаронцы вызналі журналістак палітвязнямі.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!