254 0

Кабінэт Франсуаз Нісэн пракамэнтаваў твіт пра сьмерць Алексіевіч

18.05.2017 Крыніца: Радыё Свабода

У кабінэце міністаркі культуры і камунікацыі Францыі Франсуаз Нісэн пракамэнтавалі зьяўленьне на профілі ў твітары ад яе імя інфармацыі пра сьмерць Сьвятланы Алексіевіч.

Сакратарка кабінэту сказала Свабодзе:

«Мы спрабуем выявіць прычыну гэтага твіту. Кабінэт да гэтага часу не сфармаваны і знайсьці адказных людзей вельмі складана. Міністарка Франсуаз Нісэн цяпер на паседжаньні ўраду і мы ня можам зь ёй паразмаўляць і запытацца пра дэталі. Ці будзе нейкі прэс-рэліз на гэты конт, мы яшчэ ня ведаем».

Фальшывая навіна пра сьмерць Алексіевіч пайшла з твітэру, які нібыта належыць міністарцы замежных спраў Францыі. Аднак першыя запісы на гэтым профілі пачалі зьяўляцца 21 гадзіну таму. Праз 40 хвілін пасьля твіту пра сьмерць Алексіевіч зьявілася чарговае паведамленьне, што фэйкавы акаўнт ад імя Франсуаз Нісэн быў створаны італьянскі журналістам Тамаса Дэбэнэдэці.

Каментары