976

Каб праверыць дакументы, добрушскія міліцыянты вазілі фрылансераў у РАУС

22.03.2017 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

У Добрушы міліцыя затрымала гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага.

“Мы з Андрэем Толчыным здымалі мясцовую папяровую фабрыку. Нас забралі і завезлі ў райаддзел міліцыі. Цяпер маюць праводзіць дагляд. Кіруе ўсім начальнік аддзела грамадскай бяспекі і прафілактыкі — прозвішча, калі не памыляюся, Вайцянкоў. Міліцэйская машына за намі ездзіла каля гадзіны", — паведаміў Жукоўскі.

Трымалі фрылансераў у райаддзеле міліцыі нядоўга. Умяшаўся кіраўнік РАУС Уладзіслаў Гасымаў. Урэшце ў Кастуся Жукоўскага  і Андрэя Толчына праверылі дакументы і адвезлі назад да папяровай фабрыкі.

Рэпрэсіі супраць журналістаў у Беларусі ў 2017 годзе (Табліца, абнаўляецца)

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!