382 0

Каб пісаць каментары ў інтэрнэце, давядзецца пакідаць свой нумар тэлефона ПРАЕКТ ПАСТАНОВЫ

11.09.2018 Крыніца: "Наша Ніва"

У інтэрнэце апублікаваны праект Палажэння аб парадку папярэдняй ідэнтыфікацыі карыстальнікаў інтэрнэт-рэсурса. Гэты дакумент тлумачыць, як чытачы сайтаў змогуць пакідаць каментары ў інтэрнэце.

https://baj.by/sites/default/files/event/preview/908834970fotolia715_0.jpg

Галоўнае, што ўрад пакідае толькі адзін спосаб ідэнтыфікацыі карыстальнікаў — праз абаненцкі нумар. Такім чынам, залагініцца праз сацсеткі ці электронную пошту будзе нельга.

Уласнікам інтэрнэт-рэсурсаў дазволяць збіраць наступныя персанальныя дадзеныя: імя і прозвішча, пол, дату і месца нараджэння, адрас электроннай пошты. Праўда, спраўджваць гэтыя звесткі ніхто не будзе.

Апроч таго, будуць запісвацца дата і час размяшчэння паведамленняў/каментароў на сайце, а таксама МАС-адрас прылады і IP-адрас.

Новаўвядзенні павінны ўступіць у сілу 1 снежня. Ці будуць уносіцца змены ў праект палажэння, невядома.

Мінінфармацыі распрацавала палажэнне аб ідэнтыфікацыі каментатараў на форумах

 

Каментары