485

Інтэрнэт рагоча з таго, як праўладныя прафсаюзы наладжваюць работу ў сацсетках

10.07.2019 Крыніца: https://nn.by/?c=ar&i=233550&fbclid=IwAR2OT_k99VBDtqWO4dk5KOuQ1KwhveZDLZWjL0w1_R...

Суполка «Чай з малінавым варэннем» апублікавала камічнае распараджэнне Прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў. Арганізацыя выслала сваіх сябрам інструкцыі, як трэба сябе паводзіць у сацыяльных сетках.

«Забяспечыць рэгулярнае наведванне старонкі прафсаюза ў фэйсбуку, пры наведванні старонкі абавязкова ставіць сваю ацэнку (лайк) і дзяліцца навінамі (рэпост)», — у такім стылі напісана распараджэнне. 

«Наша Ніва» звярнулася ў згаданы прафсаюз, каб атрымаць тлумачэнні. 

Па словах сакратара, за гэтыя рассылкі адказвае галоўны спецыяліст Ілля Кругленя. Той пацвердзіў, што інфармацыя праўдзівая. «Так, трэба падпісацца! Трэба весці дзейнасць таксама!», — сказаў ён. 

Ці верыць ён, што такая палітыка заахвочвання будзе эфектыўнай? 

«Гэта не так працуе — мая справа не «верыць», а выконваць. Што давялі, тое я перасылаю. Давялі зверху, гэта не я прыдумаў. Мне давяло начальства, а адкуль далей сыходзіць, я не ведаю», — сказаў Кругленя.