Каляндар

Інтэрактыўная лекцыя Паўлюка Быкоўскага “Як ствараць вірусны (віральны) кантэнт”

25.09.2019 344
Дэдлайн Пачатак Назва Арганізатар
10.10.2019 18:30 Інтэрактыўная лекцыя “Як ствараць вірусны (віральны) кантэнт Установа “Цэнтр падрыхтоўкі медыяспецыялістаў Медыятрэнер”
Адрас: 
Кавярня “Каўка” па адрасу: Мінск, Кастрычніцкая, 16

Установа “Цэнтр падрыхтоўкі медыяспецыялістаў Медыятрэнер” запрашае тых, хто займаецца вядзеннем акаўнтаў арганізацый у сацсетках, прасоўваннем кантэнту медыя, блогераў і будучых інфлюэнсераў на інтэрактыўную лекцыю Паўлюка Быкоўскага “Як ставараць вірусны (віральны) кантэнт”.

 

Медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі навучыць упакоўваць навіны ў вірусныя адзежы, ствараць клікабельныя загалоўкі і не атрымліваць скаргі на Clickbait. Запрашаем на воркшоп “Як ставараць вірусны (віральны) кантэнт” тых, хто займаецца вядзеннем акаўнтаў арганізацый у сацсетках, прасоўваннем кантэнту медыя, блогераў і будучых інфлюэнсераў

 

Навучым упакоўваць навіны ў вірусныя адзежы, ствараць клікабельныя загалоўкі і не атрымліваць скаргі на Clickbait.

Вы даведаецеся:

•          Што такое віральны (вірусны) кантэнт і матрыца STEPPS 

•          Пра вобразы, асацыяцыі, стэрэатыпы, страхі як інструменты віруснага SMM-маркетынгу 

•          Калі працуе і калі не працуе інтрыга ў пастах і загалоўках

•          Якія тэмы прыдатныя для стварэння віруснага кантэнту 

•          Пра вірусныя інфанагоды, упакоўку навіны ў вірусныя адзежы 

•          Як ствараць вірусныя загалоўкі і не атрымаць скаргі на Clickbait

•          Як уцягваюцца карыстальнікі ў розныя фарматы матэрыялаў

•          Якія персанажы з'яўляюцца віруснымі 

•          Як правесці флэшмоб у Twitter і стварыць новыя каштоўнасці за кошт сеткавых эфектаў

•          Як ставараць мемы і канвертаваць іх у грошы

•          Пра ролю коцікаў і мі-мі-мі

•          Як працуюць правакацыйныя публікацыі. Эксплуатацыя меншасці, якая адстойвае свае правы

Лекцыя будзе пабудаваная на спалучэнні тэарэтычных і практычных аспектаў.

Сустрэча адбудзецца ў чацвер 10 кастрычніка 2019 г. з 18.30 да 20.00 у кавярні “Каўка” па адрасу: Мінск, Кастрычніцкая, 16. 

Кошт квіткоў на  інтэрактыўную лекцыю складае ад 6 да 10 рублёў у залежнасці ад часу рэгістрацыі. Колькасць удзельнікаў абмежаваная. Набыць квіток можна тут:  https://bezkassira.by/yakstvaracvrusnyvralnykantent-7146/

Пра лектара:

Паўлюк Быкоўскі – медыяэксперт, вядоўца папулярнага курсу «Сацыяльныя сеткі і месэнджары – платформа для СМІ» у Беларускай асацыяцыі журналістаў і «Асэнсаванае жыццё і праца ў сацыяльных сетках» ў Еўрапейскім каледжы liberal arts у Беларусі (ECLAB). Лаўрэат прэміі «Dot-Журналистика» у 2012-2014, 2016 гадах.

Дадатковая інфармацыя: па ўсіх пытаннях адносна адукацыйных курсаў і лекцый звяртайцеся на адрас: medyjatrener@gmail.com