465

Інструкцыя не спрацавала: на Facebook прафсаюза ЖКХ падпісалася ўсяго 45 чалавек

22.07.2019 Крыніца: Еўрарадыё

Два тыдні таму кіраўніцтва Прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў пераканаўча папрасіла сваіх сяброў зарэгістравацца ў Facebook і ставіць лайкі на старонцы арганізацыі. Першасныя арганізацыі прафсаюза атрымалі падрабязную інструкцыю на дзвюх старонках: куды заходзіць, на што клікаць, чым дзяліцца...

prafsajuz2.png

Але СММ з-пад палкі не спрацаваў: на FB-акаўнт прафсаюза падпісалася ўсяго 45 чалавек. Два тыдні таму ў старонкі было 154 падпісчыкі, 22 ліпеня іх усяго 199.

Афіцыйна ў прафсаюзе — больш за 189 тысяч сяброў.