Беларускія чыноўнікі, уключна і ў "глыбінцы", заклапаціліся даверам да інфармацыі, якая распаўсюджваецца ў краіне.
Гаворка вядзецца нават пра "інфармацыйную гігіену", як гэта вынікае з выступу намесніцы старшыні Петрыкаўскага райвыканкама па ідэалогіі Святланы Сянько на Адзіным дні інфармавання ў аграгарадку Пціч, што на Гомельшчыне. Маўляў, "навіны павінны прыходзіць у нашыя дамы і калектывы з правераных крыніц", паколькі сёння даволі актыўна ідзе "фэйкавае супрацьстаянне дзяржаўных СМІ і дэструктыўных каналаў".
Пра сустрэчу чыноўнікаў з мясцовымі грамадзянамі напісалі "Петрыкаўскія навіны".
Прысутны на сустрэчы памочнік прэзідэнта, інспектар па Гомельскай вобласці Сяргей Барташ таксама не абмінуў згаданую тэму. Паводле яго, у Беларусі цяпер амаль 1200 друкаваных СМІ і каля 200 тэлерадыёкампаній (ці ўвайшлі ў гэты лік закрытыя ўладамі газеты ды іншыя інфармацыйныя рэсурсы — невядома). Існуюць таксама тысячы тэлеграм-каналаў. “І не ўсе распаўсюджваюць праўдзівую інфармацыю, часцяком, наадварот, плодзяць фэйкі. Таму і за дзецьмі патрэбен нагляд: з кім сябруюць у сацыяльных сетках, стасуюцца, якія навіны чытаюць”, — перасцерагае дзяржаўны функцыянер.
Рэцэпт верыфікацыі інфармацыйных паведамленняў ад чыноўніка просты: варта цікавіцца толькі тым, што пішуць афіцыйныя крыніцы.
Але як паказвае практыка, калі ўзнікае крытычная сітуацыя, што ўплывае на жыццё людзей, яны пачынаюць шукаць інфармацыю ўсюды. Тым больш, што з пашырэннем Інтэрнэту, чалавек са спажыўца інфармацыі ў лічаныя хвіліны сам можа стаць крыніцай інфармацыі.
Чытаць яшчэ:
Во Франции и Германии пытаются понять, что происходит в Восточной Европе, используя такие проекты как ЧинЧинЧенэл
NYT: Супрацоўнікі ФСБ называюць дзяржаўных прапагандыстаў «калегамі»
Рыгор Кастусёў будзе адбываць прысуд у калоніі ў Івацэвічах