3372

“Index on Censorship” узнагародзіць журналістаў і барацьбітоу за свабоду слова (да 19 кастрычніка)

06.10.2015 Крыніца: Паводле ijnet.org

 

Журналістаў і грамадскіх актывістаў, чыя сфера дзейнасці – свабода слова, можна намінаваць на гэтую прэмію.

Конкурс “Свабода слова” міжнароднай арганізацыі “Індэкс цэнзуры” (Index on Censorship Freedom of Expression Awards) узнагароджвае людзей, якія ў небяспечных і складаных умовах змагаюцца за свабоду слова.

Няўрадавыя арганізацыі і медыяарганізацыі могуць намінаваць кандыдатаў у чатырох катэгорыях:

  • Прававая абарона,
  • Грамадзянская актыўнасць у галіне лічбавай журналістыкі,
  • Журналістыка,
  • Мастацтва.

Пераможцы паедуць у Лондан у красавіку 2016 для ўдзелу ў цырымоніі ўзнагароджання.

Акрамя таго, яны змогуць навучацца па стыпендыяльнай праграме для працягу сваёй дзейнасці, накіраванай на паляпшэнне сітуацыі са свабодай слова.

Заяўкі прымаюцца да 19 кастрычніка.

Для атрымання дадатковай інфармацыі і заяўлення намінанта націсніце сюды.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!