490

«Имена» запрашаюць чытачоў стаць інвестарамі часопіса

21.06.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Анлайн-часопіс «Имена» звярнуўся да чытачоў з просьбай пра фінансавую падтрымку.

– Часопісу «Имена» нядаўна споўнілася два месяцы, і для працягу працы праекта нам патрэбна ваша фінансавая падтрымка. Гэта зусім не значыць, што ў планах развіцця часопіса нешта пайшло не так. Проста мы хочам зрабіць «Имена» грамадскім СМІ, якое будзе жыць за кошт сваіх жа чытачоў. Самі чытачы, пераводзячы нам свае грошы, будуць станавіцца суінвестарамі праекта, – падкрэсліваюць у рэдакцыі.

– Разумеем, што наш план, напэўна, выглядае занадта амбіцыйна. Але толькі так часопіс «Имена» не будзе залежаць ад рэкламадаўцаў, міжнародных грантаў ці добраахвотна-прымусовай падпіскі. Паводле такой мадэлі існуюць медыя ў многіх краінах: BBC (Вялікабрытанія), France Télévision (Францыя), TVP (Польшча) і многія іншыя. Яе сутнасць у тым, што СМІ можа працаваць і выбудоўваць сваю рэдакцыйную палітыку незалежна ад якіх-кольвек суб'ектаў, а толькі за кошт свайго роду абаненцкай платы ад аўдыторыі. У Беларусі такой мадэлі існавання медыя пакуль няма, але мы можам паспрабаваць зрабіць гэта разам! – прапануе рэдакцыя выдання.

Калі нехта гатовы пералічыць свае сродкі «Именам» і хоча стаць суінвестарам праекта, рэдакцыя просіць напісаць пра гэта на imenamag@gmail.com з пазнакай «суінвестар».

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!