233

Ілан Маск: Нейрасеткі пагражаюць чалавечаму грамадству

30.03.2023 Крыніца: Новы час

Ілан Маск заявіў, што рашэнні пра шлях цывілізацыі і штучны інтэлект не павінны прымацца лідарамі тэхналагічнай галіны, якіх ніхто не выбіраў.

Самы заможны прадпрымальнік свету па версіі часопіса «Forbes» Ілан Маск разам з групай тэхналагічных экспертаў заклікаў прыпыніць навучанне новых сістэм штучнага інтэлекту з-за магчымай пагрозы, якія гэтыя мадэлі могуць несці грамадству.

Ліст Ілана Маска апублікавала фундаваная ім амерыканская некамерцыйная арганізацыя «Future of Life Institute», яго падпісалі больш за тысячу чалавек.

У тэксце сцвярджаецца, што сістэмы штучнага інтэлекту могуць змяніць развіццё чалавецтва і таму павінны кіравацца з суразмернымі іх маштабу ўвагай і рэсурсамі.


«Магутныя сістэмы штучнага інтэлекту варта распрацоўваць толькі тады, калі мы ўпэўнены, што эфекты ад іх працы будуць станоўчымі, а рызыкі кіраванымі», — гаворыцца ў тэксце.

 

Аўтары адзначаюць, што сучасныя сістэмы штучнага інтэлекту здольны канкурыраваць з чалавекам у вырашэнні шырокага спектра задач, таму чалавецтва павінна вырашыць, ці мусяць быць цалкам аўтаматызаваны рабочыя працэсы, ці павінны людзі рызыкаваць «стратай кантролю над цывілізацыяй» і ці трэба распрацоўваць сістэмы, якія будуць разумнейшымі за саміх людзей і могуць зрабіць чалавека «безнадзейна састарэлым».

У звароце гаворыцца, што такія рашэнні не павінны давярацца лідарам тэхналагічнай галіны, якіх ніхто не выбіраў.

Падпісанты прапануюць на паўгода прыпыніць распрацоўку любых сістэм штучнага інтэлекту, больш магутных, чым мадэль GPT-4, якая ўжо выйшла для карыстання ў публічнай прасторы і была распрацавана кампаніяй «OpenAI».

Сярод падпісантаў тэксту ліста ёсць вядомыя навукоўцы ў галіне штучнага інтэлекту, канадзец Ёшуа Бенжыа і брытанец Сцюарт Расэл. Акрамя таго, там ёсць распрацоўшчыкі сістэм штучнага інтэлекту, якія канкурыруюць з прадуктамі «OpenAI». Сам Маск быў сузаснавальнікам гэтай кампаніі, але пакінуў яе ў 2018 годзе, а пазней прадаў акцыі, якія належалі яму.

Паводле ВВС, www.ekhokavkaza.com

Чытайце яшчэ:

Праваабаронцу Насту Лойку, верагодна, пачнуць судзіць у траўні

«Хэйт-камэнты ў мой бок гучаць гэтак жа, як на Акрэсьціна ад сілавікоў». Размова з блогерамі Лізай Ветравай і Мікітам Бялевічам

Появилось руководство по фандрейзингу от MediaDev

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!