Рада Беларускай Народнай Рэспублікі абвясціла пра ўзнагароджанне медалём ордэна «Пагоні» шэрагу беларусаў. «Мы зноў хочам адзначыць тых беларусаў, хто ў цяперашні складаны час плаціць найвышэйшую цану за свабоду і незалежнасць нашае Бацькаўшчыны», — заявіла Івонка Сурвіла.
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі абвясціла пра ўзнагароджанне Медалём Ордэна «Пагоні» 11 цяперашніх і былых палітычных вязняў, 5 беларускіх байцоў, якія загінулі на вайне ва Украіне, а таксама айцішніка Андрэя Зэльцара, які загінуў у 2021 годзе пры перастрэлцы ў сваёй кватэры, куды ўварваліся сілавікі.
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла падпісала дэкрэт аб узнагароджанні наступных асобаў.
Палітычныя вязні:
-
Кацярына Андрэева (Бахвалава)
-
Мікалай Аўтуховіч
-
Уладзімер Гундар
-
Дзяніс Івашын
-
Уладзімер Лабковіч
-
Дар’я Лосік
-
Ігар Лосік
-
Эдуард Пальчыс
-
Валянцін Стэфановіч
-
Дар’я Чульцова
-
Паліна Шарэнда-Панасюк
Пасмяротна ўзнагароджаныя: загінулыя ва Украіне:
Аляксей Аўдзеенка
Эдуард Лобаў
Алег Панамароў
Міхась Шавельскі
Узнагароджаны таксама праграміст Андрэй Зельцар, які загінуў у перастрэлцы ў сваёй кватэры 30 верасня 2021 года.
«Мы зноў хочам адзначыць тых беларусаў, хто ў цяперашні складаны час плаціць найвышэйшую цану за свабоду і незалежнасць нашае Бацькаўшчыны. Перадусім гэта героі, якія ахвяравалі сваім жыццём у збройнай барацьбе супраць ворагаў свабоды і незалежнасці Беларусі. Іх імёны ўвойдуць у гісторыю нашага народа, і ўсе мы павінны працягнуць іх барацьбу.
Таксама гэтым разам Рада БНР адзначае і некалькі нашых суродзічаў, хто паказаў і працягвае паказваць сваю непахіснасць перад чужынскім дыктатарскім рэжымам, сваю чалавечую і грамадзянскую годнасьць у турме. Амаль усе гэтыя людзі дагэтуль незаконна ўтрымліваюцца ў палоне за сваю актыўную грамадскую або журналісцкую дзейнасць. Мы як найхутчэй чакаем іх на свабодзе і патрабуем неадкладнага вызвалення іх і ўсіх беларускіх палітычных вязняў, каго налічваецца больш як паўтары тысячы».
Медаль ордэна «Пагоні» быў заснаваны ў 2022 годзе для адзначэння грамадзянскіх, ваенных, культурніцкіх і іншых заслуг перад Беларуссю. Першае ўзнагароджанне адбылося ў лістападзе 2022 года. Тады медаль атрымалі беларускія добраахвотнікі, якія загінулі ва Украіне, а таксама пратэстоўцы, якія загінулі ў Беларусі падчас падзей 2020-2021 гг.
Чытайце яшчэ:
Галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» перавялі ў Жодзіна
Нашчадкі айцоў БНР. Як сёння жывуць унукі Антона Луцкевіча і Аркадзя Смоліча
«Заканчивалось это тем, что заканчивалась цензура». Историк о прошлом и настоящем