IBB шукае PR-спецыяліста/ку

Аддзел адукацыйных праграм Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Йоханэса Раў запрашае ў сваю каманду PR–спецыяліста/ку. Занятасць: частковая (25 гадзін на тыдзень). Тэрмін кантракта: 6 месяцаў з магчымасцю працягнення. Заяўкі (рэзюмэ, матывацыйны лісты, спасылкі на праекты, якія кандыдаты вялі ў мінулым) прымаюцца па адрасе dobrovolski@ibb.by да 15 лютага 2019 года.

Абавязкі:

  • інфармацыйнае асвятленне дзейнасці Цэнтра;

  • удзел у падрыхтоўцы PR-стратэгіі Цэнтра;

  • арганізацыя і правядзенне PR-кампаній;

  • вядзенне акаўнтаў у сацсетках (ВК, FB, Instagram, Twitter);

  • напаўненне сайта матэрыяламі пра дзейнасць Цэнтра;

  • напісанне пісьменных тэкстаў для пастоў у сацыяльных сетках;

  • актыўная камунікацыя з калегамі для збору актуальнай інфармацыі;

  • наведванне адукацыйных мерапрыемстваў Цэнтра і падрыхтоўка інфармацыйных матэрыялаў;

  • сістэматычны маніторынг сацыяльнай актыўнасці ў сацсетках. Дзеянні па павелічэнні колькасці падпісчыкаў.

 

Патрабаванні:

  • адукацыя ў сферы журналістыкі, камунікацыі, PR або сумежных дысцыплінах;

  • валоданне тэхналогіямі прасоўвання ў сацсетках;

  • досвед падрыхтоўкі і правядзення PR-кампаній;

  • досвед распрацоўкі PR-стратэгій;

  • упэўненыя навыкі напісання і рэдагавання тэкстаў;

  • досвед фота- і відэаздымак;

  • пісьменная руская і беларуская мовы (валоданне ангельскай/нямецкай мовамі будзе разглядацца як перавага, але не з’яўляецца абавязковым);

  • (пажадана) досвед працы з сацыяльнымі праектамі;

  • базавыя веды/досвед відэамантажу;

  • веданне Photoshop;

  • крэатыўнасць;

  • аператыўнасць;

  • досвед працы ў галіне PR ад 2 гадоў;

  • базавыя веды сістэм аналітыкі.

Крыніца: ibb-minsk.by