282

ІАЦ: Самы папулярны блог сярод беларусаў — «Дзённік хача». А пасля — «вДудь»

08.02.2019 Крыніца: "Наша Ніва"

Адно з сацыялагічных даследаванняў, праведзеных Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі прэзідэнта, датычылася інтэрнэт-блогераў.

«Сярод карыстальнікаў інтэрнэта, якія ведаюць аб дзейнасці блогераў, прыкладна кожны пяты (18,7%) адносіць сябе да аўдыторыі анлайн- дзённікаў (у 2016 годзе быў зафіксаваны аналагічны паказчык)», — тлумачаць дзяржаўныя сацыёлагі.

Якія блогі карыстаюцца найбольшай папулярнасцю?

  1. «Дзённік Хача» (Аміран Сардараў) — гутаркі, кліпы, цыклы праграм «Хачу нявесту», «Хачу мільён».

  2. «вДудь» (Юрый Дудзь) — вострыя гутаркі без цэнзуры

  3. «BadComedian» (Яўген Бажэнаў) — крытычныя агляды фільмаў

  4. «А4» (Улад Бумага) — моладзевы канал з прыколамі і эксперыментамі

Усе чатыры названыя праекты — відэа з Ютуба. З блогераў-лідараў беларус толькі адзін — Улад Бумага.