Пасля інцыдэнту з затрыманнем у Стоўбцах журналісты Ганна Нежавец і Аляксандр Масальскі скіраваліся ў Слуцк, дзе ў іх была прызначана сустрэча на рынку.
Як высветлілася, суразмоўца з-за вымушанай затрымкі журналістаў не дачакалася іх і сышла.
Затое на камеру зрэагаваў ахоўнік рынку, які выклікаў міліцыю. Журналістаў даставілі ў мясцовы РАУС.
Перапісаўшы асабістыя дадзеныя Ганны Нежавец і Аляксандра Масальскага, міліцыянты іх адпусцілі.