533

Хвіліна памяці Дзмітрыя Завадскага — 7 ліпеня, 12:00

06.07.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Паважаныя калегі, заўтра спаўняецца 20 гадоў з дня, калі адбылася жахлівая падзея ў сучаснай беларускай журналістыцы, — 7 ліпеня 2000 года знік Дзмітрый Завадскі.

Прайшло 20 гадоў, а праўды мы не ведаем дагэтуль. Вельмі цяжка і балюча. Няма нават магілы, на якую можна было б прыйсці і ўзгадаць калегу.

У ранейшыя гады 7 ліпеня мы прыходзілі з партрэтамі Дзмітрыя да пад'езда, адкуль ён выйшаў той раніцай. Але сёння гарантаваць бяспеку калег падчас нават маўклівага стаяння з партрэтам немагчыма.

Але памяць немагчыма забіць. Скрасці. Затрымаць, аштрафаваць ці кінуць на суткі.

Таму 7 ліпеня а 12:00 мы заклікаем усіх калег узгадаць Дзмітрыя Завадскага на сваім працоўным месцы хвілінай маўчання.

Мы памятаем!

 

Дзіма Завадскі. Відэа

Дагэтуль невядомы лёс аператара Дзмітрыя Завадскага

Следчы Камітэт адмовіўся выдаць Святлане Завадскай копіі дакументаў

Дзмітрый Завадскі – пра расійскую інфармацыйную вайну

Аляксандр Тамковіч: «Чалавек без пафасу»

Леанід Міндлін: “Спакойны Мінск аказаўся для Дзімы “гарачай кропкай” страшней за Чачню...”

Дзмітрый Наважылаў: «З Дзімам было выключна камфортна працаваць»

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!