Каляндар

HrodnaCelebrityTalk: Сустрэча з Вераснем (downshifter.by)

29.06.2020 186
Дэдлайн Пачатак Назва Арганізатар
01.07.2020 20:00 HrodnaCelebrityTalk: Сустрэча з Вераснем (downshifter.by)

Verasen праехаў вакол свету з табурэтам і вярнуўся ў Беларусь, пасяліўся ў вёсцы. Ці знайшоў ён там тое, што шукаў?

1 ліпеня а 20:00 госцем  HrodnaCelebritytalk  стане Верасень – заснавальнік downshifter.by, блогер і музыка.

Пакуль мадэратар Алесь Залеўскі мае да яго наступныя пытанні: Беларуская вёска – ідылія паводле фэйсбука, а якія нязручнасці не трапляюць у блог?

Што больш корміць – агарод, блог ці музыка?

Ці стаў больш свабодным Верасень ад сваіх уцёкаў за горад?

Што ў сучасным свеце ёсць аўтаномнасць асобы?

ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА