1171

Хакеіст зборнай Беларусі абмацюкаў журналіста пасля просьбы пра каментар

14.05.2016 Крыніца: By.tribuna.com

Хакеіст зборнай Беларусі Андрэй Стась хваравіта адрэагаваў на паразу ад каманды Венгрыі (2:5).

Як перадае карэспандэнт Tribuna.com, праходзячы міма мікст-зоны Стась пачуў зварот ад журналістаў:

— Андрэй, на пару слоў.

— Я ўжо 10 раз даваў.

Хтосьці з журналістаў:

— Яшчэ можна даць.

— Хто гэта сказаў? Ты што, ах*** зусім ці што, бл***?

Хакеіста прытрымалі, і ён пайшоў у распранальню.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!