1840

Хадзіджы Ісмаілавай прысудзілі сем з паловай гадоў турмы

01.09.2015 Крыніца: Радыё "Свабода"

Суд у Баку сёньня прысудзіў азербайджанскай журналістцы Хадзіджы Ісмаілавай, якая супрацоўнічала з Радыё Свабода, сем з паловай гадоў турмы.

Суд прызнаў журналістку вінаватай ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў і «нанясенні шкоды дзяржаўнаму бюджэту».

У сваім апошнім слове 31 жніўня Хадзіджа Ісмаілава назвала абвінавачаньні «недарэчнымі». Яна заявіла, што судовая справа супраць яе — спроба адпомсьціць ёй за журналісцкія расьсьледаваньні фактаў карупцыі ў найвышэйшых эшалёнах улады Азербайджану.

У прыватнасьці, паводле Ісмаілавай, паказаньні сьведкаў падчас судовага разбору прадэманстравалі: доказы, выстаўленыя супраць яе абвінаваўцамі, былі заснаваныя на заявах сьведкаў, «узятых пад ціскам або падпісаных за гэтых людзей, якія фактычна толькі зачыталі свае заявы».

«Аднаму са сьведкаў прапанавалі хабар, — сказала журналістка, выступаючы ў залі суду. — Як вам ня сорамна! Што гэта за дзяржава?!»

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!