Каляндар

Гутарка з лепшымі эканамістамі Польшчы пра эканамічныя рэформы краіны-суседкі

05.11.2019 266
Дэдлайн Пачатак Назва Арганізатар
11.11.2019 18:00 Як працуе польская эканоміка? Цэнтр новых ідэй
Адрас: 
Галерэя “Ў”, вул. Кастрычніцкая, 19 (ст.м. Першамайская)

unnamed.png

Зарэгістравацца на мерапрыемства!

11 лістапада, панядзелак

18:00 - 20:00

Галерэя “Ў”, вул. Кастрычніцкая, 19 (ст.м. Першамайская)

             Мова мерапрыемства  - англійская (будзе арганізаваны пераклад)

Уваход вольны, патрэбная рэгістрацыя.

У гонар 30-годдзя пачатку эканамічных рэформаў у Польшчы запрашаем вас на гутарку з лепшымі польскімі эканамістамі пра важнасць дэцэнтралізацыі і стварэння добрай падаткавай сістэмы. Удзельнікі дыскусіі сёння працуюць выкладчыкамі, але яшчэ нядаўна былі рэфарматарамі вышэйшага ўзроўню.

Падчас мерапрыемства мы не проста закранем агульныя рэчы, але паспрабуем глыбей прааналізаваць эканамічны поспех Польшчы і іх рэформы.

Праграма:

18:00 - 19:00 — Эфектыўная падаткавая сістэма для Беларусі. Яраслаў Ненеман (прафесар, намеснік міністра фінансаў Польшчы ў 2004-2005 і 2014-2015).

Абмяркуем, якая падаткавая сістэма лічыцца добрай. Як знаходзіць баланс паміж эфектыўнасцю і справядлівасцю.

Універсальнай падаткавая сістэмы для ўсіх краін не існуе. Але якія існуюць універсальныя прынцыпы? Чаму нейтралітэт, прагрэсіўнасць і сістэмны разгляд падаткаў і ўнёскаў такі важны.

19:00 - 20:00 — Поспехі і правалы фіскальнай дэцэнтралізацыі Польшчы пасля 1990. Павал Свяневіч (прафесар, дарадца прэзідэнта Польшчы ў 2010-2015).

Разгледзім, як у Польшчы атрымалася пабудаваць самую дэцэнтралізаваную краіну ў Еўропе. Чаму высокі ўзровень мясцовай аўтаноміі такі важны, як адбываўся працэс дэцэнтралізацыі, чым Польшча адрозніваецца ад астатняй Еўропы, як фінансуецца мясцовая аўтаномія і да якіх пагрозаў варта рыхтавацца.

Мерапрыемства арганізоўваецца CASE Belarus сумесна з Цэнтрам новых ідэйКастрычніцкім эканамічным форумамBEROCCASE ды Беларускім вольным універсітэтам.

Мы рыхтуемся да грунтоўнай дыскусіі, а вы рыхтуйце пытанні да выступоўцаў! 

За апошнімі навінамі мерапрыемства сачыце ў адмысловых групах у Facebook і ВКонтакте.