НЕ - ВАЙНЕ!
687

“Гродзенскія фотагісторыі” ад Наталлі Дораш

02.11.2016 Крыніца: Андрэй Мялешка для baj.by

Дакрануцца да гісторыі і сучаснасці Гродна ў фатаздымках магчыма праз фотаальбом Наталлі Дораш, што выйшаў ў выдавецтве “Юрсапрынт”.

У альбоме, што мае назву “Гродзенскія фотагісторыі”, больш сотні чорна-белых здымкаў, якія паказваюць розныя бакі жыцця гораду. На здымках гродзенскія жыхары рознага ўзросту, падзеі і святы, здымкі як канца ХХ стагоддзя, так і сучасныя, зробленыя ў апошнія гады.

Пра выданне распавядае Аляксандр Рыжы, галоўны рэдактар выдавецтва “Юрсапрынт”:

— Гэта першая нашая спроба зрабіць фотаальбом гарадзенскіх фатаздымкаў. У альбом увайшлі здымкі архіўныя — гэта 70-я гады ХХ стагоддзя, а таксама сучасныя. Мне падаецца, што вельмі цікава будзе гэты альбом разгарнуць гадоў праз 20 і ўзгадаць, што было ў наш час. І таму ў нейкім сэнсе гэты альбом — праца на гісторыю, на гісторыю нашага гораду.

Наталля Дораш — ветэран народнага фотаклуба “Гродна” ўдзельніца шматлікіх клубных выставаў. Яе фатаграфіі адзначаліся дыпломамі і ўзнагародамі на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах, персанальныя фотавыставы праходзілі ў Гродне, Маскве, Мінску. Наталля працягвае займацца фатаграфіяй, друкуецца ў часопісах, з’яўляецца аўтарам фотаблога рэгіянальнай газеты "Вячэрні Гродна”.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!