2667

Гродзенскіх журналістаў масава выклікаюць у міліцыю перад 25 сакавіка (абноўлена)

23.03.2017 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Прадстаўнікі праваахоўных органаў Гродна запрашаюць незалежных журналістаў "на размову".

https://baj.by/sites/default/files/event/preview/211634-01.jpg

Сярод выкліканых праз тэлефон: журналісты Віктар Парфёненка, Андрэй Мялешка, Аляксандр Саенка, Вольга Корсун, Руслан Кулевіч, Катажына Ляўдацкая, Дзяніс Івашын.

Журналісты былі запрошаныя ў РАУС, каб пагаварыць пра "заканадаўства Рэспублікі Беларусь". Аднак без позваў яны вырашылі не ісці.

Журналісты лічаць гэтыя запрашэнні псіхалагічным ціскам перад маючай адбыцца ў горадзе акцыяй 25 сакавіка, прысвечанай Дню волі.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!