761

Гродзенскі фатограф паказаў свет вачыма сабакі

13.09.2016 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Фатограф Ян Хведчын, які супрацоўнічае з рознымі СМІ Гродна, прадставіў першы ў Беларусі фотапраект, у якім свет паказаны так, як яго бачыць сабака.

Мэта праекту: прыцягнуць увагу да жывёл, якія знаходзяцца ў Пункце часовага ўтрымання бездаглядных жывёл гродзенскай спецаўтагаспадаркі.

На гэтых здымках кожны можа ўбачыць як пераносіць усе нягоды свайго бадзялага жыцця сабака. Можна ўбачыць, як ён есць на сметніку, як яго гоняць людзі. Таксама ўбачыць дабрыню і ласку — розныя бакі жыцця гэтага сабачкі, — распавядае Ян Хведчын.

Тэхніка для стварэння гэтага праекту была наступнай — фатограф клаўся на асфальт і здымаў з ракурсу сабаки.

"Я бачыў дакладна тое самае, што і бачыць сабака. Далей я апрацоўваў здымкі ў адмысловай праграме", — расказаў Ян.

Каб перадаць жыццё сабак з максімальнай дакладнасцю Ян Хведчын выкарыстаў працу французскага лекара і даследчыка Гіёма Лейонсе Дзюпра «Зааоптыка. Свет вачыма жывёл».

Фатограф заклікае ўсіх людзей, хто жадае завесці сабе сабаку ці котку, прыехаць у Пункт часовага ўтрымання жывёл у Гродне і выбраць сабе гадаванца.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!