НЕ - ВАЙНЕ!
1447

Гродзенскі БАЖавец Віктар Сазонаў падтрымаў буккросінг

15.04.2016 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Гродзенскі журналіст і пісьменнік Віктар Сазонаў падтрымаў ініцыятыву абмену кнігамі ў Гродне, якая каля месяца таму паўстала дзякуючы “Зялёнаму Гродна” і моўным курсам “Мова Нанова Гародня”.

За месяц існавання беларускамоўнага буккросінгу сюды ўжо прынеслі некалькі дзясяткаў розных кніг, яшчэ дзясятак ходзіць па руках.

Журналіст перадаў для аматараў кніг вялікі кораб літаратуры са сваёй хатняй бібліятэкі, а таксама з бібліятэкі сваіх сяброў. У хуткім часе Віктар плануе перадаць гродзенскай ініцыятыве кнігі ўласнага аўтарства.

– Вельмі хочацца, каб гэтая сістэма дапамагла аматарам друкаванага слова, – зазначыў Віктар Сазонаў у каментары службе маніторынгу ГА “БАЖ”. – Цешуся, што і ў нашым горадзе такіх людзей багата.

Ініцыятыва гродзенскага буккросінгу дзейнічае пры падтрымцы ГА “Цэнтр “Трэці Сектар”. Прынесці кнігі на беларускай мове можна на заняткі “Мова Нанова” кожны панядзелак а 19-й гадзіне па адрасе: Гродна, вул. Будзёнага, 48а-63.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!