2006

Гродзенская суполка ГА «БАЖ» запрашае ўсiх ахвoтных на сустрэчу з юрыстам Аляксандрам Жуком

26.11.2015 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: Заканадаўства ў галіне СМІ

Удзельнікі сустрэчы абмяркуюць тэмы легалізацыі дзейнасці журналістаў-фрылансераў, віды дамоваў, якія могуць заключацца паміж СМІ і журналістам, неабходныя ўмовы іх заключэння, аспекты камерцыйнай дзейнасці журналістаў, а таксама пытанні падаткаабкладання.

Юрыст дасць прававую ацэнку дзеянням дзяржаўных органаў, якія прыцягваюць журналістаў да адказнасці за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ, разгледзіць пытанні процідзеяння гэтай практыцы і яе абскарджання.

Будзе магчымасць задаць пытанні па аўтарскім праве, працоўных правах журналістаў, працоўным заканадаўстве.

Сустрэча адбудзецца 28 лiстапада. Пачатак у 12.00. Кoлькасць месцаў абмежаваная! 

Па дадатковую iнфармацыю звяртайцеся на garadzenka@gmail.com.