НЕ - ВАЙНЕ!
1456

Гродзенская пракуратура не завяла крымінальнай справы па факце паклёпу на незалежнага журналіста

24.12.2015 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Пракуратура Гродна праводзіла дадатковую праверку на запыт гродзенскага сябра ГА “БАЖ” Андрэя Мялешкі. 24 снежня адказ журналісту адносна вынікаў праверкі прыйшоў з Кастрычніцкага РАУС горада.

Справа тычылася артыкулаў, што з’явіліся на адным з сайтаў у інтэрнэце. Па словах гродзенца, гэтыя артыкулы абражаюць яго і яго сям’ю. Андрэй Мялешка – адзіны журналіст-фрылансер, які вырашыў не замоўчваць такіх фактаў і падаў адпаведную заяву спачатку ў міліцыю, а пазней – у пракуратуру. Пракуратура следам за міліцыяй не пабачыла крыміналу ў абразе журналіста.

У адмове гаварылася, што змест артыкулаў фармальна мае прыкметы паклёпу (арт. 188 КК РБ), аднак не высветленая мэта, з якой нехта гэта зрабіў. Таксама праваахоўнікі не выявілі адміністратара сайту, паслугі хостынгу якому аказвае расійская кампанія ў Санкт-Пецярбургу. Былі толькі высветленыя асобы людзей, якія з’яўляліся адміністратарамі прывязанай да гэтага сайту старонкі “Вконтакте”. Паводле адказу з міліцыі, гэтыя людзі не маюць ніякага дачынення да абразаў.

Сам Андрэй Мялешка кажа, што будзе і далей працягваць пошукі вінаватых у паклёпе на яго і яго сям’ю.

Журналіст з Гродна шукае паклёпнікаў

Андрэй Мялешка: міліцыянты не жадаюць караць паклёпнікаў

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!