397

Гродзенскага журналіста-фрылансера Алеся Дзянісава выклікаюць у міліцыю

27.03.2019 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Гродзенскі журналіст-фрылансер Алесь Дзянісаў 26 сакавіка атрымаў позву, паводле якой яму неабходна з’явіцца ў Шчучынскае раённае аддзяленне ўнутраных справаў.

Cтаршы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі Шчучынскага РАУС Сяргей Матукевіч выклікае Алеся Дзянісава для апытання на 1 красавіка а 10-ай гадзіне.

Паводле папярэдняй інфармацыі, журналіст з асабістых прычын у гэты дзень не зможа прыехаць у Шчучын.

Супраць Алеся Дзянісава цягам апошняга паўгода ўжо некалькі разоў былі распачатыя адміністрацыйныя справы. 2 лістапада 2018 года суд Кастрычніцкага раёна Гродна пакараў журналіста-фрылансера штрафам у памеры 25 базавых велічыняў за нібыта распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (ч. 2 арт. 17.11 КаАП). А 1 лютага 2019 года яго разам з журналістам Алесем Кіркевічам паводле рашэння суда Ленінскага раёна Гродна прызналі вінаватым у незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ (ч. 2 арт. 22.9 КаАП) і  аштрафавалі на 30 базавых велічыняў.