242

Гродзенка Аляксандра Ханевіч у 70 гадоў завяла YouTube-канал: расказвае пра новае жыццё ў Польшчы

28.03.2023 Крыніца: Hrodna.life

Гродзенка і палітуцякачка Аляксандра Ханевіч у 71 год завяла ўласны YouTube-канал. Там яна расказвае гісторыю свайго затрымання пасля выбараў у 2020 годзе і ўцёкаў з Беларусі ў Польшчу. Жанчына абяцае дзяліцца падрабязнасцямі - як гэта, пасля 70 пачынаць новае жыццё за мяжой.

«Мяне клічуць Аляксандра Ханевіч і я ўцякла з Беларусі. Цяпер будую сваё новае жыццё ў Польшчы. Тут я буду расказваць пра сваё жыццё ў эміграцыі і не толькі», — так пачынаецца блог гродзенкі.

Пакуль на канале толькі адно відэа. У ім Ханевіч расказвае пра тое, як і чаму яна ўцякала з Беларусі, пра сваю сямейную гісторыю пераследу і першы час пасля ўцёкаў.

Аляксандра Ханевіч працавала на заводзе «Хімвалакно» ўсё жыццё. На пенсіі стала старшынёй ветэранскай арганізацыі і нават збірала подпісы за Лукашэнка перад выбарамі. Затрыманні і гвалт 2020-га сталі для жанчыны шокам. Яе саму першы раз затрымалі, калі яна спрабавала адбіць у сілавікоў хлопца, падобнага да яе сына.

Пасля выбараў яе затрымлівалі двойчы. Пасля другога затрымання ёй давялося здымаць пабоі. Баючыся чарговага арышту, Ханевіч наважылася на ўцёкі ў Польшчу разам з сынам, якога таксама затрымлівалі. У снежні 2021 года яна прыехала ў вёску Кузніца.

Чытайце яшчэ:

Мужчина, которого приняли за «тихаря» на День Воли в Вильнюсе, оказался литовским журналистом. В BYPOL извинились

Срок действия паспорта истёк, паспорт утерян? Как получить польский проездной документ

Былога прэс-сакратара Купалаўскага тэатра зноў асудзілі да адміністрацыйнага арышту

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!