НЕ - ВАЙНЕ!
1236

Гродна: журналістаў затрымалі на Маршы пенсіянераў

12.10.2020 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

У Гродне сёння адбыўся Марш пенсіянераў. Перад пачаткам гэтай акцыі пратэсту былі затрыманыя журналісты — фотакарэспандэнт БелаПАН Сяргей Людкевіч і журналістка гэтага ж інфармагенцтва Марына Харэвіч.

Тры гадзіны ў журналістаў правяралі дакументы ў Ленінскім РАУСе, пасля чаго адпусцілі.

Супрацоўнікі міліцыі адвезлі журналістаў у РАУС Ленінскага раёна горада.

Журналісты Сяргей Людкевіч і Марына Харэвіч былі апранутыя ў камізэлькі з надпісам “Прэса", мелі з сабою усе дакументы. БелаПАН — беларускае СМІ, яго журналістам не патрэбныя дадатковыя акрэдытацыі для працы падчас акцый пратэсту.

Нагадаем, учора ў Гродне таксама затрымлівалі журналістаў. Людкевіча і Харэвіч адпусцілі без складання пратаколаў праз тры гадзіны. Журналісты не змаглі асвятляць падзеі цалкам.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!